Расія тэрмінова эвакуіравала з Крыма дзесяць знішчальнікаў

Узброеныя Сілы Расіі перакінулі 10 знішчальнікаў — шэсць Су-35 і чатыры МіГ-31 — з Крыма, каб пазбегнуць далейшых стратаў самалётаў, гаворыцца ў сакрэтнай справаздачы НАТА ад 22 жніўня, якую атрымала выданне Business Insider.

26.08.2022 / 22:01

Паводле звестак НАТА, на аэрадроме Бельбек у Крыме цяпер знаходзяцца каля 32 знішчальнікаў для забеспячэння авіяцыйнай падтрымкі на поўдні Украіны і над Чорным морам. У асноўным гэта Су-27, але таксама Су-35С і Міг-31бм.

У НАТА мяркуюць, што Расія павялічыла ў Крыме колькасць тактычных ракет класа «зямля-паветра», каб супрацьстаяць нападам Украіны, у тым ліку з дапамогай беспілотнікаў.

Nashaniva.com