Удаву Андрэя Зельцэра перавялі з «Валадаркі» ў «Навінкі»

Стала вядома, што ўдаву загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыю Успенскую па пастанове суда перавялі з СІЗА-1 у РНПЦ псіхічнага здароўя, піша «Вясна».

26.08.2022 / 18:24

16 чэрвеня палітзняволенай прысудзілі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па арт. 16 і ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

Судзілі Марыю як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне», таму на судзе інтарэсы жанчыны прадстаўляла яе маці. Акрамя таго, суд спагнаў матэрыяльную кампенсацыю «маральнай шкоды ў памеры 100 тысяч рублёў на карысць пацярпелай» — жонкі забітага Дзмітрыя Федасюка.

Nashaniva.com