На акупаваных тэрыторыях Украіны забілі яшчэ аднаго калабаранта

У занятым расійскімі войскамі Бярдзянску невядомыя падарвалі машыну намесніка кіраўніка акупацыйнай ДАІ Аляксандра Калеснікава. Яго завезлі ў бальніцу з асколачнымі раненнямі, неўзабаве ён памёр. 

26.08.2022 / 16:39

Падкантрольная Расіі адміністрацыя горада, паведаміўшы пра здарэнне, удакладніла, што выбух адбыўся каля мясцовага аздараўленчага цэнтра.

Акрамя Калеснікава, у гэтым здарэнні ніхто не пацярпеў.

Гэта далёка не першы выпадак, калі на тэрыторыі Украіны, занятай войскамі Расіі, адбываюцца выбухі, ахвярамі якіх становяцца тыя, хто пагадзіўся супрацоўнічаць з расіянамі. Найбольш актыўна невядомыя здзяйсняюць такія дыверсіі ў Херсонскай і Запарожскай абласцях.

Nashaniva.com