У Аўстраліі паліцыя затрымала 100-гадовую пенсіянерку

Джын Бікентан шмат гадоў працавала армейскай медсястрой і за ўсё жыццё не здзейсніла нічога супрацьзаконнага. Тым не менш, жанчыне хацелася пабыць у ролі затрыманай хоць бы раз, пра што яна распавяла супрацоўнікам дома састарэлых, у якім жыве. Тады яны і вырашылі зрабіць жанчыне сюрпрыз.

25.08.2022 / 19:56

Падчас святкавання юбілею ў доме састарэлых трое маладых афіцэраў з мігатлівымі агнямі і сірэнамі ўварваліся на вечарынку. Афіцэры надзелі на міс Бікентан кайданкі, абвясціўшы яе афіцыйна затрыманай.

Сама Бікентан пры гэтым прызналася, што гэта было адно з найлепшых святаў у яе жыцці.

Nashaniva.com