Байцы-«каліноўцы» ў гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларусі ўрачыста прынялі сцяг
25 жніўня, у гістарычна важны для Беларусі дзень, у Палку Каліноўскага правялі ўрачысты вайсковы рытуал прыняцця баявога сцяга. Ваяры Палка атрымалі шаўроны, а рэкруты далі зарок на вернасць Беларусі, паведамляе прэс-служба Палка.
25.08.2022 / 19:26
Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» звярнуўся да байцоў: «Баявы сцяг увасабляе нашу гатоўнасць змагацца за свабоду свайго народа, як змагаліся за яе касінеры Касцюшкі і паўстанцы Каліноўскага, ваяры Слуцкага Збройнага чыну і партызаны антыбальшавіцкага супраціву, удзельнікі пратэстаў 2020-га».
У адказ беларускія добраахвотнікі-каліноўцы «пакляліся зрабіць усё магчымае, каб наблізіць час, калі баявы сцяг Палка будзе вольна лунаць у нябёсах па-над свабоднай Беларуссю».