На лічбавых пляцоўках з'явіўся музычны альбом Сержа Мінскевіча

Гэты альбом, адзіны для нядаўна памерлага вядомага паэта і спевака, выйшаў у 1998 годзе. Ён мае назву «Жах-хі-хі / Шля-хі-хі» і складаецца з 16 песень. Прадстаўлены музычны альбом на пляцоўках SpotifyYoutube MusicApple і Deezer.

23.08.2022 / 17:43

Серж Мінскевіч быў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ», таксама займаўся бардаўскай песняй, рок-музыкай. Быў музыкам, спеваком, аўтарам песень у рок-гурце «Жах». Пісаў электронную музыку.

Акрамя таго, ён вядомы як перакладчык, перакладаў з польскай мовы Адама Міцкевіча, Яраслава Івашкевіча, Славаміра Мрожэка і іншых, з англійскай Уільяма Шэкспіра, Персі Шэлі, Генры Лангфэла.

Памёр 8 чэрвеня 2022 года. Пахаваны на Лясных могілках пад Мінскам.

Nashaniva.com