З-за рэкорднай спёкі Дунай так абмялеў, што сталі бачныя караблі, якія патанулі ў Другую сусветную ФОТА

У выніку рэзкага падзення ўзроўню вады ў Дунаі, які стаў наступствам найбуйнейшай за апошнія гады засухі ў Еўропе, непадалёк ад рачнога порта Прахава ў Сербіі на паверхні паказаліся каркасы затанулых падчас Другой сусветнай вайны нямецкіх вайсковых суднаў. 

20.08.2022 / 10:53

Дзясяткі суднаў нацысцкай Германіі затанулі або былі патопленыя ў Дунаі ў 1944 годзе. Гэта былі рэшткі германскага Чарнаморскага флоту, які нацысты спрабавалі вывесці праз Дунай пасля таго, як савецкія войскі ўзялі пад кантроль чарнаморскія парты.

Усяго ў раёне Прахава зараз бачныя больш за 20 каркасаў нямецкіх суднаў. Як само абмяленне ракі, так і пагрозы выбухаў (на караблях можа быць выбухоўка) ствараюць перашкоды для суднаходства. Цяпер даступны фарватар скараціўся ў раёне Прахава да 100 метраў, у звычайныя часы ён амаль у 2 разы шырэйшы.

Nashaniva.com