Беспілотнік атакаваў штаб Чарнаморскага флоту ў акупаваным Севастопалі

Будынак штаба Чарнаморскага флоту атакаваў беспілотнік. Гэту інфармацыю пацвердзіла расійскае кіраўніцтва акупаванага Севастопаля. 

20.08.2022 / 08:55

Паведамленні з'явіліся ў тэлеграм-каналах, пасля інфармацыю пракаментавалі акупацыйныя ўлады.

«Знаходжуся ў штабе флоту. 25 хвілін таму ў дах прыляцеў беспілотнік. На жаль, збіты не быў, хаця над бухтай працавалі стралковай зброяй. Ішоў нізка. Ахвяр няма», — такая папярэдняя афіцыйная інфармацыя.

Nashaniva.com