У Палку Каліноўскага зноў перамены: звольнены адзін з камандзіраў і аддзялілася частка падраздзялення

Прэс-служба Палка імя Кастуся Каліноўскага афіцыйна паведаміла, што рашэннем камандавання вайсковай часці з Узброеных сіл Украіны, а такім чынам і з Палка звольнены камандзір батальёна пад назвай «Тэрор» з пазыўным «Вараг». 

19.08.2022 / 19:52

Частка байцоў, як вынікае з таго ж паведамлення, не пагадзіліся з гэтым рашэннем. Таму яны цяпер адасобленыя ад Палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення «Тэрор».

Звольнены «Вараг» быў адным з галоўных дзейных асобаў у нядаўнім канфлікце з удзелам таксама ўжо былога байца Палка Паўла Кулажанкі — менавіта «Вараг» яго «вучыў».

Чытайце таксама:

Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі»

Nashaniva.com