Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП

Паведамленне пра часовае прыпыненне «па тэхнічных прычынах», з'явілася на сайце Мінгарвыканкама год таму, 17 жніўня — і за 365 дзён рэгістрацыя так і не была адноўленая, адзначае Dev.by.

17.08.2022 / 14:19

Самая свежая аб'ява на сайце Мінгарвыканкама абвяшчае: з 10 мая аднаўляецца рэгістрацыя змяненняў у пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі ІП. Аднак рэгістрацыя саміх ІП па ранейшаму «часова не ажыццяўляецца». Гэта «часова» доўжыцца ўжо год.

Калі dev.by упершыню патэлефанаваў па нумарах, пазначаных у аб'яве на сайце, у жніўні мінулага года, ім сказалі, што гэта «тэхнічны збой». У чым прычына і калі будзе закончана, не адказалі — «ніхто не ведае». Цяпер голас на тым канцы слухаўкі кажа: «Я магу вам сказаць толькі тое, што паказана ў нас на сайце — па тэхнічных прычынах». І зноў без якіх-небудзь прагнозаў. ІП у Мінску нельга адкрыць ні праз натарыуса, ні праз вэб-партал ЕДР. Але пры гэтым у абласцях, уключаючы Мінскую, — можна».

Nashaniva.com