Расіяне нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Жытомірскай вобласці з тэрыторыі Беларусі

Расійскія войскі нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Жытомірскай вобласці з тэрыторыі Беларусі, заявілі ў камандаванні Паветраных сіл Украіны «Цэнтр». 

16.08.2022 / 21:11

Фота ілюстрацыйнае

Як сцвярджаюць украінскія вайскоўцы, днём 16 жніўня расійскія вайсковыя самалёты (як мяркуецца, знішчальнікі-бамбавікі Су-34) вылецелі з тэрыторыі Беларусі і, «спрабуючы замаскіраваць авіяцыйную актыўнасць пад трэніровачныя палёты», выпусцілі дзве ракеты X-59.

У выніку патрапляння пашкоджаныя ўзлётна-пасадачная паласа і некалькі адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Асабовы склад знаходзіўся ў сховішчы, таму не пацярпеў, заявілі ў камандаванні «Цэнтр».

Nashaniva.com