Сёлета недабралі студэнтаў толькі дзве ВНУ, сярод іх Горацкая сельгасакадэмія

Сёлета дзве з 49 беларускіх ВНУ недабралі студэнтаў бюджэтнай формы навучання. Гэта Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій і Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, паведамляе Міністэрства адукацыі.

16.08.2022 / 18:51

Усяго ў Беларусі сёлета прынялі амаль 27 тысяч чалавек для навучання за кошт бюджэтных сродкаў. Яшчэ больш за 21 тысячы чалавек паступілі ў 42 дзяржаўныя і 7 прыватных ВНУ на платнай аснове.

З тых, хто паступіў, больш за 4 тысячы маюць залаты або сярэбраны медаль або дыплом з адзнакай.

Nashaniva.com