Стварылі «дарожную карту» па павышэнні якасці школьных падручнікаў

Пра стварэнне такой «дарожнай карты» паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Людмілу Раманоўскую, намесніцу дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па метадычнай рабоце. Гэтае пытанне, паводле яе, знаходзіцца на пастаянным кантролі Мінадукацыі.

15.08.2022 / 18:07

На аснове аналізу падручнікаў вядзецца праца па ліквідацыі іх недахопаў. Для гэтага ладзяцца дыялогавыя пляцоўкі з удзелам кіраўніцтва ведамства, аўтараў вучэбных дапаможнікаў, педагогаў і рэцэнзентаў, прадстаўнікоў ВНУ.

Галоўнай тэмай у рамках такіх абмеркаванняў выступаюць пытанні ўдасканалення школьных праграм, метадычнай падтрымкі настаўнікаў ва ўмовах абнаўлення зместу падручнікаў, адпаведнасці аб’ёму матэрыялу для аднаго ўрока. 

На аснове прапаноў, якія прагучалі ў рамках такіх дыялогавых пляцовак, быў сфармаваны план мерапрыемстваў па «павышэнні якасці» падручнікаў — так званая «дарожная карта». А з верасня будзе запушчаны і пастаянны семінар па ўдасканальванні падручнікаў.

Nashaniva.com