Рэцэпт на выхадныя. Курыныя эскалопы з салатай з рукалы — простае і смачнае мяса

Паўгадзіны працы (добра, крыху больш) — і ў вас на стале гарачая хрусткая кураціна. Арыгінальным дапаўненнем да яе стане салата з рукалы і пармезану.

21.08.2022 / 11:21

Фота: BBC Food

Каб згатаваць курыныя эскалопы з салатай з рукалы, вам спатрэбіцца:

  1. Каб зрабіць эскалопы, размясціце кожную грудку паміж двума слаямі харчовай плёнкі. Выкарыстоўвайце качалку для цеста, каб разгладзіць кожную грудку, пакуль яна не стане больш тонкай і шырокай. Прыбярыце плёнку, прыпраўце мяса шалфеем і перцам.
  2. Насыпце муку ў міску, у іншай місцы ўзбіце разам яйкі і малако. Насыпце на талерку паніровачныя сухары.
  3. Абкачайце кожны кавалак мяса ў муке і страсіце з яго лішкі. Апусціце кожны эскалоп у сумесь з яек і малака, а потым абкачайце яго ў сухарах, пакуль ён не будзе імі цалкам пакрыты.
  4. Пастаўце патэльню на сярэдні ці вялікі агонь, растапіце на ёй палову ўсяго масла. Пакладзіце ў патэльню два з чатырох эскалопаў і смажце іх на кожным баку на працягу 4—6 хвілін або пакуль сухары не набудуць залаты колер. Прыбярыце эскалопы з патэльні і пакладзіце іх у цёплае месца.
  5. Паўтарыце тое ж самае з большай часткаю масла, што ў вас засталося, і з двума эскалопамі, што ў вас засталіся.
  6. Растапіце рэшткі масла ў іншай патэльні на сярэднім агні. Калі масла стане светла-карычневым, дадайце туды лімонавы сок і перамяшайце сумесь. Прыбярыце сумесь з агню.
  7. Каб зрабіць салату, змяшайце аліўкавы алей і воцат да аднароднасці. Дадайце рукалу і добра ўсё перамяшайце, каб сумесь пакрывала рукалу.
  8. Каб падаць эскалопы, памясціце кожны з іх у цэнтр асобнай талеркі і палейце сумессю лімоннага соку і масла. Пакладзіце каля эскалопа рукалу і пасыпце яе пармезанам.

Тарцілья (tortilla). Іспанскі амлет, што спадабаецца кожнаму

Любіце дранікі? Тады прыгатуйце Rösti — швейцарскае смакоцце 

Рэцэпт на выходныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Nashaniva.com