У Полацкім раёне цягнік пратараніў трактар
Аварыя адбылася ў вёсцы Бацвінава Полацкага раёна 14 жніўня каля 16 гадзін, паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
15.08.2022 / 16:55
29-гадовы трактарыст праігнараваў забаронны сігнал і выехаў на чыгуначныя шляхі. Цягнік збіў трактар з прычэпам.
Трактарыст не пацярпеў.