У МАРГ расказалі, чаму растуць цэны

Рост цэн звязаны з аб'ектыўнымі фактарамі: падаражэннем лагістыкі, сыравіны і матэрыялаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

15.08.2022 / 08:43

Ён адзначыў, што цэны на тавары розных груп, як харчовых, так і нехарчовых, растуць прыкладна аднолькавымі тэмпамі.

«За 12 месяцаў гэтыя тавары падаражэлі на 10-20%. Гэта кажа пра аб'ектыўнасць падаражэння. Інфляцыя ва ўсім свеце б'е рэкорды, таму даражэе лагістыка, сыравіна і матэрыялы. Гэта ўплывае і на фармаванне цэн на ўнутраным рынку. Хоць урад прадпрымае каласальныя меры па стрымліванні, і сёння мы адзіная краіна ў свеце, дзе рэгулююцца і кантралююцца больш за 50% тавараў», — сказаў міністр.

Nashaniva.com