У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў

У Растове-на-Доне з'явіцца навучальны цэнтр па падрыхтоўцы вайсковага духавенства, паведамілі ў прэс-службе Данской духоўнай семінарыі.

14.08.2022 / 20:17

У навучальнай установе адкрыюць новы магістарскі кірунак. Святары будуць вывучаць баявую падрыхтоўку, асновы геапалітыкі, вайсковую медыцыну, псіхалогію і ваеннае права.

Пасля нападу Расіі на Украіну кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл неаднаразова выказваўся ў апраўданне агрэсіі. Ён заяўляў у сваіх казанях, што народы Расіі і Украіны — адзінае цэлае, якое спрабуюць падзяліць знешнія сілы. Таксама ён заяўляў, што Расія — «міралюбная дзяржава», якая ніколі не нападала на іншыя краіны, а «толькі абараняла свае рубяжы».

Nashaniva.com