Некалькі вядомых футбалістаў выступілі на Кубку Івуліна

Сёння ў Варшаве праходзіць Першы футбольны турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы ў гонар палітвязня, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі, паведамляе «Вясна».

14.08.2022 / 18:19

Сярод удзельнікаў такія вядомыя спартсмены, як Ілля Шкурын, Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын, Сяргей Міхайлаў, Аляксандр Хацкевіч, Сцяпан Папоў.

19 студзеня блогеру, журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Nashaniva.com