Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава

Экспанаты вайсковай тэхнікі, выстаўленыя ў Барысаўскім цэнтральным скверы, хтосьці размаляваў і падрапаў. Паводле чыноўнікаў ЖКГ, такім чынам абышліся як мінімум з трыма экспанатамі.

14.08.2022 / 17:05

Камеры відэаназірання, усталяваныя на будынках вакол сквера, не змаглі зафіксаваць людзей, якія размалявалі тэхніку. Мяркуюць, што гэта зрабілі дзеці або падлеткі.

ЖКГ ужо прыцягнула для ліквідацыі надпісаў вайскоўцаў 814-га цэнтра тэхзабеспячэння вайсковых часцей, якія базуюцца ў Барысаве. Таксама кіраўніцтва ЖКГ мае намер звярнуцца да раённай адміністрацыі з просьбай палепшыць відэаназіранне за зонай адпачынку ў скверы.

Nashaniva.com