Былога камандзіра МНС асудзілі да 1,5 гадоў калоніі за лайк пад каментаром

12 жніўня палітзняволенаму Аляксандру Курганскаму прысудзілі 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Згодна з рашэннем суддзі Гродзенскага абласнога суда Аляксандра Козела, таксама ён мусіць выплаціць 50 базавых велічынь штрафу (1600 рублёў), піша «Вясна».

12.08.2022 / 18:50

Вядома, што дзяржабвінаваўца прасіў пакараць палітзняволенага чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падставай для затрымання Аляксандра стаў лайк, які мужчына паставіў на каментар іншага чалавека ў запісе пра абмеркаванне перастрэлкі паміж айцішнікам Андрэем Зельцэрам і супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.

Вядома, што Курганскі больш за 15 гадоў прапрацаваў у МНС. Перад затрыманнем быў камандзірам аддзялення ў часці № 7 у Гродне. Пасля затрымання яго звольнілі і абавязалі выплаціць сем тысяч рублёў па кантракце.

Nashaniva.com