Камунальнікаў абавязалі зафарбоўваць «несанкцыянаваныя надпісы»

Супрацоўнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі абавязалі зафарбоўваць «несанкцыянаваныя надпісы», як вынікае са зменаў у пастанову Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі № 8 ад 10 чэрвеня 2022 года. Абноўлены дакумэнт з'явіўся на сайце pravo.by.

10.08.2022 / 20:25

Гэтага мурала ўжо няма. Фота: суполка Vulica Brasil у фэйсбуку

Цяпер камунальнікі павінны ліквідаваць «несанкцыянаваныя надпісы» ў пераходах і на мастах, што пазначана ў пункце 18 пастановы. Таксама сярод новых абавязкаў работнікаў ЖКГ — мыць вуліцы і масты, здымаць гнёзды птушак і восаў, адлоўліваць шалёных і безнаглядных жывёл, рамантаваць велапаркоўкі і іншыя.

Раней на практыцы ўжо былі заўважаныя выпадкі зафарбоўвання нават не надпісаў, а мастацкіх муралаў, якія ўпрыгожвалі гарадскія мясціны гадамі і нікому не заміналі. Пры гэтым яны ніяк не былі звязаныя з палітыкай. 

Чытайце таксама:

«Незадавальняючае пакрыццё». Чаму ў Мінску зніклі вядомыя графіці?

Nashaniva.com