Былому галоўнаму рэдактару «Барысаўскіх навін» далі 15 сутак арышту

Анатоля Букаса затрымалі ў Барысаве ў панядзелак і абвінавацілі ў стварэнні і распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра якія канкрэтна матэрыялы ідзе гаворка, дагэтуль высветліць не ўдалося.

10.08.2022 / 14:52

Анатоль Букас. Фота «Радыё Свабода»

Пасля затрымання дома ў Букаса правялі ператрус і забралі тэхніку, паведамляе БАЖ.

10 жніўня над рэдактарам прайшоў суд у памяшканні Барысаўскага РАУС. На разгляд справы не дапусцілі нават жонку журналіста, якая два дні дзяжурыла ля будынка, каб даведацца пра лёс свайго мужа.

У выніку Анатолю Букасу далі 15 сутак арышту.

Nashaniva.com