Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі цэтлікамі

Гэтае новаўвядзенне з'яўляецца сумесным рашэннем Міністэрства адукацыі і канцэрна «Беллегпрам». На школьным адзенні дзелавога стылю будуць размяшчаць спецыяльны навясны цэтлік, які будзе паказваць, што такія прадметы гардэроба падыходзяць у якасці школьнай формы, паведамляюць «Мінск-навіны».

10.08.2022 / 14:01

Акрамя таго, у бацькоў з'явіцца магчымасць пакідаць заяўкі ў крамах, калі ім не ўдалося знайсці патрэбны памер або мадэль адзення для школы.

Nashaniva.com