У Бабруйску 74-гадовую пенсіянерку асудзілі да 3,5 года калоніі за «абразу» Лукашэнкі 

У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна разгледжаная крымінальная справа 74-гадовай мясцовай жыхаркі Наталлі Таран.

10.08.2022 / 10:12

Жанчыну абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса 

— ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);

— ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);

— арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады).

Падрабязнасці крымінальнага працэсу з-за яго закрытасці пакуль невядомыя. Вядома толькі, што да прысуду жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суддзя Вольга Серакова, якая раней неаднаразова выносіла палітычна матываваныя прысуды, вырашыла пакараць пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Nashaniva.com