У WhatsApp можна будзе хаваць тэлефонны нумар падчас перапіскі

У папулярным месенджары WhatsApp палепшыцца канфідэнцыйнасць. Новая функцыя дазволіць карыстальнікам хаваць свае тэлефонныя нумары ў суполках. Пакуль што гэтая функцыя ёсць толькі ў бэта-версіі пад нумарам 2.22.17.23. і толькі на Android.

09.08.2022 / 22:43

Новая магчымасць дазволіць схаваць нумар ад усіх карыстальнікаў у суполцы, але затым адкрыць яго для тых, хто ўнесены ў спіс выключэнняў. Пакуль што гэтая магчымасць даступная.

Таксама былі прадстаўлены іншыя магчымасці для павышэння абароненасці.

Дарэчы, у тэлеграме гэтая магчымасць ёсць ужо даўно.

Nashaniva.com