Яну Пінчук этапавалі ў Беларусь

Беларуску Яну Пінчук этапавалі з Санкт-Пецярбурга ў Беларусь. На радзіме ёй пагражае да 20 гадоў зняволення.

09.08.2022 / 13:54

zaks.ru

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал групы падтрымкі дзяўчыны.

У Беларусі віцяблянку абвінавачваюць па пяці артыкулах: паклёп (артыкул 188 КК), незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі іншай асобы (частка 3 часткі 203-1 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (частка 1 і 2 артыкула 361-1 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК), ёй можа пагражаць да 20 гадоў зняволення,

Яна Пінчук была затрыманая на пачатку лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбургу. У канцы мая 2022 года Пецярбургскі суд адмовіў Яне ў наданні прытулку ў Расіі і прыняў рашэнне аб яе экстрадыцыі ў Беларусь.

Nashaniva.com