Украіна атрымала першыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гепард»
Украіна атрымала першыя тры зенітныя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гепард», паведамляюць УСУ. Яны доўгі час былі важным элементам супрацьпаветранай абароны армій Германіі, Нідэрландаў і Бельгіі.
08.08.2022 / 16:36
Фота ілюстрацыйнае
Мяркуецца, што «Гепарды» стануць сур'ёзным узмацненнем супрацьпаветранай абароны Украіны. Украінскія зенітчыкі праходзілі навучанне па кіраванні ўстаноўкамі ў Германіі.
«Гепард» знішчае паветраныя аб'екты на адлегласці ад 100 метраў да 4 км.