У Іране пасля выхаду роліка, дзе дзяўчына есць марожанае, жанчынам забаранілі здымацца ў рэкламе

Забарону на ўдзел жанчын у рэкламе ўвялі пасля таго, як іранская кампанія Domino выпусціла ролік, дзе жанчына ў шаліку, накінутым на галаву, едзе за рулём аўтамабіля, а затым есць марожанае, пакрытае шакаладнай глазурай. Яшчэ ў адным рэкламным відэа таго ж вытворцы жанчыну параўноўваюць з марожаным.

07.08.2022 / 21:46

Улады Ірана падалі пазоў да кампаніі Domino. На думку мясцовай паліцыі нораваў, два гэтыя відэа «супярэчаць грамадскай прыстойнасці», «абражаюць жаночыя каштоўнасці», а таксама вядуць да «прапаганды амаральнасці» ў грамадстве.

Nashaniva.com