Навукоўцы з Паўднёвай Карэі выпадкова стварылі лабрадораў, якія свецяцца ў цемры

Група навукоўцаў у Паўднёвай Карэі адрэдагавала геном лабрадора з дапамогай тэхналогіі CRISPR, убудаваўшы ў якасці індыкатара ў клеткі флуарэсцэнтны бялок, — і нечакана атрымала шчанюкоў, якія свецяцца ў цемры. Іх назвалі Джын і Джэні, паведамляе часопіс Nature.

05.08.2022 / 17:11

Увогуле ж умяшанне праводзілася таму, што спецыялісты спрабавалі выправіць мутацыю, звязаную з распаўсюджаным у лабрадораў захворваннем тазасцегнавага сустава.

Гэта быў першы выпадак, калі для прадухілення генетычнага разладу ў сабак звярнуліся да рэдагавання іх генаў. Наколькі гэты спосаб эфектыўны, стане зразумела, калі сабакі вырастуць.

Nashaniva.com