Генпракуратура Латвіі выставіла грамадзяніну Беларусі абвінавачванне ў шпіянажы на карысць беларускай разведкі

Служба дзяржбяспекі пры садзейнічанні контрразведкі затрымалі беларуса яшчэ 15 лютага.

04.08.2022 / 15:50

Па іх даных, мужчына «па даручэнні беларускай ваеннай разведкі таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб'екты сістэмы абароны Латвіі, крытычнай інфраструктуры электразабеспячэння, а таксама важныя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры».

Спецслужбы лічаць, што такім чынам ён атрымаў інфармацыю як мінімум «па 17 аб'ектах дзяржаўнай важнасці».

Затрыманы «быў завербаваны і навучаны на тэрыторыі Беларусі». Беларусу пагражае дзесяць гадоў зняволення.

Nashaniva.com