У Вілейцы 17-гадовы скраў прадукты з крамы і ўцёк. Яго вылічылі па камерах, а ён вярнуўся назад

27 ліпеня хлопец, будучы нецвярозым, хацеў незаўважна выкрасці з крамы прадукты харчавання. Калі яго спрабавалі спыніць, ён збег разам з таварам.

04.08.2022 / 15:20

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе «Шлях перамогі», хлопец паспрабаваў прайсці незаўважаным разам з прадуктамі міма касы, аднак касір крамы запатрабавала спыніцца і заплаціць за тавар. Хлопец уцёк з крамы разам з таварам.

Падчас прагляду камер відэаназірання хлопца вылічылі.

Прычым маладзён вярнуўся ў краму і паспрабаваў зноў скрасці прадукты і алкаголь. Але і тут ён пацярпеў няўдачу: быў заспеты работнікам крамы, а пры выхадзе затрыманы супрацоўнікам крымінальнага вышуку.

Nashaniva.com