Двайнікі вядомых беларусаў — частка 2. Ад падабенства некаторых вы ачмурэеце

Днямі мы публікавалі падборку беларусаў, якія вельмі падобныя да сваіх суайчыннікаў ці замежных зорак. Але чытачы падказалі, што мы ўлічылі не ўсіх. Вашай увазе яшчэ некалькі фота, якія пакідаюць пытанні: а ці не сваякі на іх?

30.07.2022 / 17:10

Наталля Качанава і Алан Рыкман

Северус Снэг з «Гары Потара» — бадай, самая вядомая роля акцёра Алана Рыкмана. Снэг выкладаў у Хогвартсе зеллеварэнне, а старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава цяпер разам з іншымі чыноўнікамі інспектуе ход уборачнай.

Стась Сілка і Джасцін Цімберлэйк

Экскурсавод і музыка Стась Сілка вельмі падобны на амерыканскага спевака. І няхай ён не можа пахваліцца прэміямі «Эмі» і «Грэмі», як Цімберлэйк, абаяння ў новапалачаніна не адняць.

Алесь Аркуш і бубнач Metallica

Пісьменнік Алесь Аркуш мог бы падмяняць Ларса Ульрыха за барабанамі.

Марына Ментусова і Пенелопа Крус

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Марына Ментусова нагадвае іспанскую актрысу Пенелопу Крус. Абедзве могуць бліснуць не толькі яркай знешнасцю — Крус займаецца дабрачыннасцю, Ментусова — прасоўвае правы жанчын.

Мікіта Бялевіч і Андрэй Бонд

Тыктокер і шоўмен любяць эксперыменты з валасамі, пірсінг і тату. І абодва перайшлі на беларускую мову.

Двайнікі вядомых беларусаў: складана паверыць, што гэта не сваякі

Nashaniva.com