У расійскім Барнауле машыну патушылі півам

Машына загарэлася і вогнетушыцелі не давалі рады агню, бо шмат у каго яны не працавалі і мала хто ўмее імі карыстацца. Але адзін здагадлівы чалавек дастаў двухлітровую бутэльку піва, якой і патушыў машыну.

29.07.2022 / 17:04

Як тлумачаць эфект: вогнетушыцелі збіваюць полымя, але перагрэтая пластмаса ці гума могуць зноў загарэцца, а пенны напой у некаторых выпадках нават лепшы за спецыялізаваныя прылады.

Аказалася, што піва не толькі шкоднае, але і карыснае.

Nashaniva.com