У Варшаве адбудзецца ў канцэрт у падтрымку Палка Каліноўскага

Канцэрт пройдзе ў наступную суботу, 6 жніўня.

29.07.2022 / 16:17

Калі: 6 жніўня, 17:00—20:00.

Дзе: plac Defilad, Варшава.

Уваход вольны.

Вас чакаюць выступы:

Кацярыны Ваданосавай
Пятра Клюева
The Superbullz
TyapinCrew
Znich
Гурта 23.34

Вядучы мерапрыемства — Дзмітрый Танковіч.

Ініцыятар мерапрыемства — Цэнтр беларускай салідарнасці пры падтрымцы мабілізацыйнага цэнтра Палка Каліноўскага і мэрыі Варшавы.

Падчас канцэрта ў кожнага будзе магчымасць без пасрэднікаў зрабіць ахвяраванне на дапамогу беларускім добраахвотнікам.

Прыходзьце самі і не забудзьцеся ўзяць з сабой сяброў! Жыве Беларусь! Слава Україні!

Nashaniva.com