Украінцы нанеслі ўдар па гасцініцы ў Красным Лучы, дзе жылі расійскія вайскоўцы

Як сцвярджаюць прадстаўнікі самаабвешчанай рэспублікі, удар па гасцініцы ў Красным Лучы (украінская назва Хрустальны) нанеслі шасцю ракетамі з РСЗА HIMARS. Паведамляецца пра трох пацярпелых, адзін з якіх у рэанімацыі.

24.07.2022 / 16:48

Фота: тэлеграм-канал «Труха»

Па версіі дарадцы міністра ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанкі, у гасцініцы размяшчаўся расійскі камандны пункт. Ён заяўляе пра 100 забітых або параненых вайскоўцаў.

Nashaniva.com