Тату-майстра Алега Фалея адправілі на «суткі»

Стала вядома, што затрыманага нядаўна тату-майстра з Мінска Алега Фалея арыштавалі на 15 сутак, піша «Вясна».

24.07.2022 / 16:19

Алег Фалей быў затрыманы тыдзень таму. У «пакаянным відэа», якое з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах, ён кажа, што ў жніўні 2020 года наведаў адзін з пратэсных маршаў, пасля якога ў пад'ездзе пакінуў надпіс «Жыве Беларусь». 

Nashaniva.com