Турцыя заявіла, што Расія адмаўляе датычнасць да абстрэлу порта ў Адэсе 

Словы міністра абароны Турцыі Хулусі Акара прыводзіць агенцтва «Анадолу».

23.07.2022 / 18:02

Па словах Акара, ён таксама абмеркаваў ракетны ўдар па тэлефоне са сваім украінскім калегам Аляксеем Рэзнікавым і міністрам інфраструктуры Украіны Аляксандрам Кубраковым.

Прадстаўнікі расійскага боку, дадаў Акар, заявілі, што не маюць дачынення да атакі і «вельмі ўважліва і дэталёва вывучаюць пытанне».

Расійскае міністэрства абароны дагэталь ніяк не пракаментавала ракетны ўдар па порце. Украіна абвінавачвае ва ўдары Расію.

Nashaniva.com