Паглядзіце, як цяпер выглядае стагадовая сядзіба, якую ў мінулым годзе набыў жыхар Ашмян

У тэлеграм-канале «Спадчына» размясцілі фота, на якім відаць, у якім стане цяпер знаходзіцца сядзіба Лейбы Стругача пад Ашмянамі, якую ў мінулым годзе набыў ашмянец Віталь Баброўскі. Гэта сядзіба сястры ягонай бабулі. 

22.07.2022 / 19:56

Так выглядае сядзіба цяпер

Выглядае, што ў сядзібе цяпер поўным ходам ідуць рамонтныя работы, і аўтар канала «Спадчына» не надта задаволены з таго, што атрымліваецца, лічачы, што тое, што робіць новы ўладальнік, не надта адпавядае правілам захавання спадчыны. 

А тут тое, што было раней

Але з гэтай сядзібай было і раней усё складана, пра што «Наша Ніва» пісала амаль год таму.

«Тут жыла сястра маёй бабулі». Фантастычная гісторыя пакупкі стагадовай сядзібы пад Ашмянамі

Nashaniva.com