Жоўты ўзровень небяспекі аб’яўлены на 22 ліпеня з-за спёкі

Днём у пятніцу паветра прагрэецца да плюс 25-30 градусаў. Па захадзе максімальная тэмпература дасягне плюс 31-33 градусы. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

21.07.2022 / 19:20

У пятніцу, 22 ліпеня, будзе невялікая воблачнасць і пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с.

Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 12 да плюс 17 градусаў, а па захадзе — да плюс 19 градусаў. 

Nashaniva.com