Палітвязня Сяргея Наліўку пераводзяць з «хіміі» ў калонію

Сёння ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска прайшоў працэс над фігурантам брэсцкай «справы карагодаў» Сяргеем Наліўкам. Суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў перавесці палітвязня з ПУАТ у папраўчую калонію тэрмінам на шэсць месяцаў і адзін дзень, паведамляе «Вясна».

21.07.2022 / 17:10

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 мая 2021 года Сяргею прызначылі два гады «хіміі». Яго абвінавацілі ва ўдзеле 13 верасня 2020 года ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Брэсце, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

З 26 ліпеня 2021 года Сяргей адбываў тэрмін у віцебскай ПУАТ №9. Вядома, што з 18 красавіка па 18 мая Сяргея ўтрымлівалі ў ШІЗА. Цяпер жа меру пакарання ўвогуле памянялі.

Nashaniva.com