За «ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні» затрымалі супрацоўніка Мінгарвыканкама

Сілавікі затрымалі 34-гадовага інжынера Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама за ўдзел у «экстрэмісцкім фарміраванні». Верагодна, ягонае імя — Ігар Арцёмаў, піша «Вясна». Мужчыну пагражае крымінальная справа.

20.07.2022 / 20:05

У «пакаяльным» відэа затрыманы распавёў, што нібыта зарэгістраваўся ў чат-бот плана «Перамога». Наколькі гэта праўда — сказаць цяжка, бо сілавікі часта прымушаюць казаць на камеру тое, што ім патрэбна, у тым ліку і агаворваць сябе.

Nashaniva.com