У Беларусі восем новых палітвязняў

Праваабаронцы паведамілі, што імі прынятае рашэнне прызнаць палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Гэта Алег Сінякоў, Ганна Кандраценка, Аляксандр Жэдзік, Галіна Кавалёва, Дзяніс Шустаў, Дзмітрый Прохараў, Аляксандр Каценка, Яўген Туравец.

20.07.2022 / 18:22

Алег Сінякоў узяты пад варту па «справе Зельцэра», астатнія ўжо асуджаныя за абразы, паклёп і каментарыі на адрас Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў улады на тэрміны ад трох гадоў калоніі да года з паловай «хіміі».

Агульная колькасць беларускіх палітвязняў па стане на 20 ліпеня — 1260 чалавек. Аднак гэта толькі афіцыйна прызнаныя праваабаронцамі, насамрэч колькасць людзей, зняволеных па палітычных абвінавачаннях, нашмат большая. 

Nashaniva.com