У Барысаве затрымлівалі Вольгу Ліс. Яе мужа арыштавалі на 10 сутак

У Барысаве 18 ліпеня пасля ператрусу затрымлівалі Вольгу Ліс. Раней, 14 ліпеня, быў затрыманы яе муж Алесь, якога пазней у адміністрацыйным парадку арыштавалі на 10 сутак.

20.07.2022 / 10:17

Спачатку Вольгу выклікалі ў аддзяленне міліцыі, дзе дапыталі пра ўдзел у акцыях пратэсту, маўляў, выкрыквала лозунгі, размахвала сцягамі.

Жанчына адказвала, што менавіта ў гэты час яна была на працы. Урэшце Вольгу пакуль адпусцілі дадому.

Nashaniva.com