Арыштавалі трэнера па каратэ і выкладчыка юрфака. «Арганізаваў спаборніцтвы, сродкі з якіх пайшлі на ўкраінскую армію»

Дзмітрый Осіка — трэнер уласнай каратэ-студыі, былы выкладчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ. Яго затрымалі дома 13 ліпеня і адвезлі ў Цэнтральнае РУУС Мінска, дзе склалі пратакол па адміністрацыйнай справе. 15 ліпеня суд прызначыў яму 15 сутак арышту. Па якім артыкуле асудзілі Осіка, пакуль невядома, піша «Вясна».

19.07.2022 / 17:29

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што ён удзельнічаў у акцыях пратэсту і арганізаваў спаборніцтвы, частка сабраных сродкаў з якіх пайшла на ўкамплектаванне ўкраінскай арміі, а таксама нібыта ён «уступаў у інтымную блізкасць з вучаніцай». Гэтую інфармацыю немагчыма праверыць. Вельмі часта інфармацыя пра арыштаваных за палітыку, якую распаўсюджваюць лукашысты, — хлуслівая.

Nashaniva.com