Кобрынец палаяўся з жонкай і вывесіў БЧБ-сцяг на акно, каб яе асудзілі. А ў выніку сам апынуўся за кратамі

Увечары 2 ліпеня ў Кобрыне быў затрыманы мясцовы жыхар па «скарзе неабыякавага грамадзяніна» на бела-чырвона-белы сцяг на акне балкона.

19.07.2022 / 16:14

Фота ілюстрацыйнае

На судзе мужчына растлумачыў, што палаяўся з жонкай, таму размясціў аркуш паперы бела-чырвона-белага афарбоўкі на акно, каб яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе «Вясна».

Але замест жонкі міліцыянты затрымалі яго самога і ў РАУСе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне». Вынік — 10 сутак арышту.