Палітвязня Жылінскага асудзілі да трох гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе аб'явілі прысуд палітзняволенаму Віталю Жылінскаму, піша «Вясна».

18.07.2022 / 21:49

Ягоную справу па арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса разглядалі з 12 ліпеня. Абставіны і падрабязнасці працэсу пакуль невядомыя.

Вядома толькі, што ў выніку суддзя Наталля Бугук асудзіла палітвязня да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com