У Слуцку знялі з пасады дырэктара цукровага завода

У Слуцку знялі з пасады дырэктара цукроварафінаднага камбіната Аляксандра Белага, паведамляе Kurjer.info. Прычыны звальнення пакуль невядомыя. Выканаўцам абавязкаў кіраўніка камбіната прызначылі Віталя Маркаўца, намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях. 

18.07.2022 / 17:21

Фота: sugar.by

Белы ўзначаліў прадпрыемства на пачатку красавіка 2020 года, перайшоў на гэтую пасаду з пасады гендырэктара дражджавога камбіната. Ён прыйшоў на змену Мікалаю Прудніку, якога затрымалі па «цукровай справе» ў студзені 2020-га, а пазней асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі. Праўда, на волю ён выйшаў датэрмінова.

Nashaniva.com