Амаль па ўсёй Украіне аб’яўленая паветраная трывога. Чакаюць масіраваную ракетную атаку

Мэр Івана-Франкоўска Руслан Марцінкіў паведамляе, што ёсць інфармацыя пра масіраваны ракетны ўдар па ўсёй Украіне.

16.07.2022 / 17:22

СМІ пішуць пра пуск 48 ракет з Астрахані. Разліковы час падлёту ракет з 17:00 да 17:50 (у залежнасці ад горада).

Трывога аб'яўленая амаль па ўсёй краіне.

Сёння міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу загадаў войскам РФ ва Украіне «нарасціць дзеянні на ўсіх напрамках».

Nashaniva.com