У Эстоніі грамадзянам Беларусі забароняць валодаць зброяй

Грамадзянам Беларусі і Расіі, якія жывуць у Эстоніі, збіраюцца забараніць валодаць зброяй. Гэта прадугледжана новай кааліцыйнай дамовай эстонскіх партый, паведамляе ERR.

16.07.2022 / 13:37

Рэалізацыя рашэння новай кааліцыі можа заняць некалькі месяцаў, бо патрабуе ўнясення змен у заканадаўства. Адпаведны закон можа быць прыняты да канца 2022 года.

Ліцэнзіі на валоданне зброяй, выдадзеныя грамадзянам РФ і Беларусі, будуць прызнаныя несапраўднымі.

На пачатку сакавіка Саюз уладальнікаў зброі Эстоніі прапаноўваў унесці папраўкі ў Закон аб зброі, якія дазволяць валодаць зброяй толькі грамадзянам Эстоніі, краін-удзельніц ЕС і НАТА.

Nashaniva.com