У Магілёве токам забіла электраманцёра

Электраманцёр з напарнікам праводзіў выпрабаванні абсталявання станцыі водазабору, калі яго ўдарыла токам.

14.07.2022 / 16:15

Днём 13 ліпеня 43-гадовы электраманцёр аднаго з прадпрыемстваў Магілёва разам са сваім калегам праводзіў выпрабаванні абсталявання станцыі водазабору. Пры правядзенні работ мужчыну ўдарыла электрычным токам. Ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, паведамляе СК.

Паводле папярэдніх звестак, загінулы не выкарыстоўваў сродкі індывідуальнай абароны, якія неабходныя для такога віду работ (спецыяльны электраізаляцыйны абутак і пальчаткі). Варта адзначыць, што для правядзення выпрабаванняў выкарыстоўваецца электрычны ток у 50 тысяч вольт.

Па гэтым факце Следчым камітэтам праводзіцца праверка.

Nashaniva.com